Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ганчарства

Васіль Андрэевіч Казачок нарадзіўся 30 ліпеня 1956 г. у в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Гараднянскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1974–1976). Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1977–1982).

Вёска Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1448 г. У 1670–1772 гг. мела Магдэбургскае права і свой герб, што сведчыць аб высокім узроўні эканамічнага развіцця паселішча. У наваколлях Гарадной шмат стагоддзяў людзі выкарыстоўваюць высокаякасныя тугаплаўкія гліны, што вызначыла характар заняткаў мясцовага насельніцтва. Рамеснікі выраблялі шматлікія віды гаршкоў, місак, глечыкаў, за якімі замацавалася назва «гараднянскія». Амаль у кожным падвор’і меліся ганчарныя кругі, горны і печы для абпальвання.